НА ВОПЫЦЕ. Аднаўленне бабруйскага касцёла: як вызначыцца з тэмамі і мовай для Facebook-блога

Facebook-суполка Аднаўленне бабруйскага касцёла - гэта ініцыятыва каталіцкіх вернікаў Бабруйска, дзе яны дзеляцца з грамадкасцю навінамі датычна будучыні касцёла, гісторыяй каталіцкай супольнасці горада над Бярэзінай, інфармацыяй пра выбітных асобаў каталіцкага веравызнання і інш. У гэтым відэа разважаем, які кантэнт можа быць у суполцы “Аднаўленне бабруйскага касцёла“, як ад рэлігійна-накіраваных перайсці да свецкіх тэм, і ці важна звяртаць увагу на мову, якая выкарыстоўваецца ў блоге. ___ На вопыце. Бабруйскія блогеры расказваюць: як, для чаго і для каго ствараюць кантэнт у сацсетках. Гэта дапаможнік і натхненне для тых, хто хоча расказаць пра сябе і сваю справу, але не ведае, з чаго пачаць. Рэальны досвед ад рэальных людзей з Бабруйска! #belarus #bobruisk #беларусь #медиаграмотность #бобруйск #facebook #история
Back to Top