Апошняя праверка сіл напярэдадні рэспубліканскіх стартаў ()
Першынство вобласці па таэквандо сабрала ў абласным цэнтры 50 спартсменаў з Віцебска, Полацка і Шаркаўшчыны. Спаборніцтвы сталі кантрольнай праверкай зборнай каманды, якая выступіць на першынстве Беларусі. Яно стартуе ў Віцебску 26 студзеня. Трэнерскі штаб нашай каманды ставіць перад падапечнымі самыя высокія задачы. На думку спецыялістаў, як мінімум тры спартсмены – Данііл Рудакоў, Мікіта Хаткевіч і Валерый Курыла, -- могуць адабрацца на чэмпіянат свету сярод юніёраў, які ў красавіку пройдзе ў Тунісе.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018