Выстава «Нябачны фронт. Знешняя разведка ў гады Вялікай Айчыннай вайны» ()

Аснову экспазіцыі склалі 17 партрэтаў легендарных савецкіх разведчыкаў і іх памочнікаў, якія ўнеслі значны ўклад у Перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Некаторыя з іх ураджэнцы Беларусі і пачыналі свой шлях у разведцы на беларускай зямлі. Да нядаўняга часу лёсы большасці з герояў выставы заставаліся невядомымі шырокай публіцы. У іх ліку начальнік савецкай знешняй разведкі Павел Фіцін і яго намеснікі, якія ўзначалілі знакамітае 4-е разведвальна-дыверсійнае ўпраўленне Народнага камісарыята унутраных спраў – НКДБ СССР. Дваццаць два супрацоўнікі гэтага ўпраўлення ў гады вайны сталі Героямі Савецкага Саюза. © Телерадиокомпания «Витебск» 2023
Back to Top