Кожнага 13 студзеня пад вечар з Мартынаўкі, ад хаты мастака-самавучкі і захавальніцы традыцый Анатоля і Марыі Роскачаў, стартуе святочная працэсія – жанчыны-шчадрухі з Каляднай зоркай, дзеці, гарманіст і “Каза“, агулам чалавек дзесяць – і ідзе праз Мачулкі ў Пятровічы, вітаючы песнямі гаспадароў.
#вечернийбобруйск #Бабруйск