Дрозды-Зiма, Зiма, Каляды

Мяне часценька пытаюцца, як народжваюцца мае песні, але я ніколі  не расказваў менавіта гэтай гісторыі, якая адбылася са мной у калядны тыдзень у дзяцінсве!! У адзін са святых вечароў да нас завіталі калядоўшчыкі, вясёлыя, у вывернутых кажухах, з каляднай зоркай, з бубнам, песнямі і нават з жывой казой! Жадалі гаспадарам каб новы год быў багаты на добрыя падзеі, каб ніхто не хварэў, каб быў лад ў сям’і, ураджаю, збожжа, шчасця ды ласкі Божай!! Ну пасля такіх віншаванняў сама як тое пачаставць добрых людзей, ды вядома чым, лепшай пушчанскай самагоначкай з кіўбаскай пальцам пханай! Дык вось Матуля адправіла  мяне ў кладоўку, дзе на верхняй паліцы стаяў перад святам выгнаны, адметны пяцідесяці градусны прадукт, разліты па бутэльках! А тут жа ў кладоўцы стаяў і вялізарны, араматны чан з брагай  ужо для наступнай партыі вясковай валюты, укрыты старымі коўдрамі!! Палезжы на верхняю паліцу за дзвюма паўлітрамі, праз дзень ужо сямі гадовы хлапец  паслізнуўся на лесвіцы і... І апынуся ў чане з брагай ... Вязкая, кле
Back to Top