Дразды - Анёлы зiмы (прэм’ера песні)

Словы: Леанід Пранчак Музыка: Віталь Карпанаў Падае снег па-над сцішаным плёсам. Блудзіць-пятляе зімы каляя. Ты мне паслана і суджана лёсам, Мроя мая і спагада мая. Помню цябе да апошняе ноты. Нават не ведаю: грэх ці не грэх: Неба спакусы і мора пяшчоты, Музыкай белаю падае снег... Анёлы зімы — снегіры Крыляюць над намі ўгары. Як золата на алтары — Сонца полымя. Гары, наша ёлка, гары! За мір і спакой на зямлі Падымем і вып’ем, сябры, Чашы поўныя! Сціхне завея, світанне настане. Сонечны ранак — празрысты, як шкло. Нашай любові агонь і дыханне – Белых снягоў трапяткое святло. Бачыць душа, што не бачыцца зрокам. Быццам крышталь, соннай сажалкі лёд. Ты мне паслана і суджана Богам. Ты маё заўтра, ты мой Новы год. Анёлы зімы — снегіры Крыляюць над намі ўгары. Як золата на алтары — Сонца полымя. Гары, наша ёлка, гары! За мір і спакой на зямлі Падымем і вып’ем, сябры, Чашы поўныя! Аранжыроўка гурт “Дразды“: Ілля Немыцька - баян, Сяргей Кісялёў - бас-гітара, Андрэй Маўрын - ударныя, Раман Гарбацкі - электра-гітара, Канстанцін Цеўрызаў - саксафон. Над гукам працавалі: Слава Трыбухоўскі , Дзмітры Білаш Гурт Дразды ў сацыяльных сетках: Tik Tok: @drozdy_band Instagram: Telegram: Facebook: VK: OK: Арганізацыя канцэртаў: 375447671273
Back to Top