У Браслаўскім раёне жанчыну забіла разрадам маланкі ()
У Браслаўскім раёне жанчыну забіла разрадам маланкі, другая - пацярпела. Інцыдэнт адбыўся на беразе возера Струста. Людзі, якія адпачывалі на пляжы, кінуліся ў свае палаткі, як толькі зразумелі, што набліжаецца навальніца. Аднак маланка паспела ўдарыць у спіну 39-гадовай жыхаркі Мінска. Разрад быў такой магутнасці, што ад яго пацярпела і жанчына, якая ішла побач. Сябрам, якія пачалі аказваць дапамогу пацярпелым, удалося выратаваць толькі адну з жанчын. Як паведамілі ў МНС, падобны выпадак носіць беспрэцэндэнтры характар. Ратавальнікі раяць не грэбаваць мерамі засцярогі.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017