Чарговая ганьба Лукашэнкі на ўвесь свет | Лукашенко снова опозорился на весь мир

Чаму Лукашэнка падтрымаў здушэнне пратэстаў у Гон-конгу? Рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў Арганізацыі аб’яднаных нацыяў падтрымаў палітыку камуністычнага кіраўніцтва Кітайскай народнай рэспублікі па здушэнні пратэстаў у Гон-Конгу. Мы прапаноўваем аналіз статусу, якім валодае былая брытанская калонія на тэрыторыі камуністычнага Кітаю, якую палітыку там праводзіць афіцыйны Пекін і супраць чаго пратэстуюць жыхары Гон-Конгу. І галоўнае – які інтарэс у кіраўніцтва Беларусі ў падтрымцы палітыкі КНР? Сюжэт Юліі Лабанавай для праграмы “Прасвет“ з Сяргеем Пелясою. Калаж з фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum; CARLOS GARCIA RAWLINS / Reuters / Forum
Back to Top