Адкрыццё персанальнай выстаўкі

14 лютага на базе аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “ Свіслацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” адбылося ўрачыстае адкрыццё персанальнай выстаўкі “ Мастацтва гліны і агню” майстра па ганчарству і кераміцы Яўгена Мацяшука. Я.В. Мацяшук працуе майстрам аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Свіслацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. З’яўляецца кіраўніком гурткоў “ Чароўная глінка” і гуртка па традыцыйнаму роспісу “ Узоры роднага краю” , удзельнік аматарскага аб’яднання майстроў народнай творчасці “ Майстры пушчанскага краю” . Падчас адкрыцця выстаўкі быў праведзены майстар-клас па стварэнні калектыўнага пано з гліны вучнямі 2 класа гімназіі №1 імя Пашы Васіленка. Персанальная выстаўка майстра будзе працаваць з . па . па адрасе в. Мяльнова 7, аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры, уваход вольны. Запрашаем усіх жадаючых!
Back to Top