Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Штогод у трэцюю нядзелю лістапада ў Беларусі адзначаецца прафесійнае свята - Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. У гэты Дзень прымаюць віншаванні ўсе працаўнікі дадзеных галін, цяжкай працай і прафесіяналізмам якіх забяспечваецца харчовая бяспека краіны і жыццёвы ўзровень народа. З гэтай нагоды прайшлі святочныя мерапрыемствы ў сельгасарганізацыях Шклоўшчыны.
Back to Top