Нясумнай вам оперы! Настрой!

«Пагрузім гледача ў незнаёмую атмасферу і створым камфортныя ўмовы, каб ён адаптыраваўся» — кажуць пра оперу «Viva La Mamma» рэжысёр-пастаноўшчык Алена Медзякова і дырыжор-пастаноўшчык Іван Касцяхін з Вялікага тэатра Беларусі. Госці вядучых праграмы «Настрой!» Яны Хадоска і Андрэя Сініцы распавялі пра «камічную оперу аб тэатральных парадках і беспарадках» і разыгралі з радыёслухачамі запрашальны білет на яе!
Back to Top