У «Мазалавагаз» ідзе начная падрыхтоўка глебы да сяўбы азімых ()
Работнікі прадпрыемства «Мазалавагаз» Віцебскага раёна плануюць правесці сяўбу азімых да 15 верасня. Пры гэтым задача стаіць павялічыць зерневы клін адразу на 230 гектараў. Але з надвор’ем не дамовішся. Працяглыя дажджы пераўвільготнілі глебу і цяпер, каб паспець да тэрміну тэхніка на палях прадпрыемства не змаўкае, нават, у начны час.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017