Студэнты БДСГА дапамагаюць раёну падчас пасяўной

У сакавіку па ініцыятыве Шклоўскага райвыканкама ў наш раён прыбылі 53 студэнты факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі з скарочаным тэрмінам навучання Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Рабят размеркавалі ў сельгасарганізацыі нашага раёна для таго, каб аказаць дапамогу раёну падчас пасяўной, ды і не выключана, што хтосьці са студэнтаў добра зарэкамендуе сябе і вернецца ў Шклоўскі раён ужо спецыялістам. Пагутарыць з хлопцамі мы адправіліся ў адну з перадавых гаспадарак нашага раёна ААТ «Александрыйскае».
Back to Top