Як 91-гадовая жанчына жыве ў Харкаве пад абстрэламі | Как 91-летняя женщина живёт под обстрелами <#РадыёСвабода>

🔶 Як 91-гадовая жанчына жыве ў Харкаве пад абстрэламі | Как 91-летняя женщина живёт под обстрелами «Аляўціна Сямёнаўна пачынала сваё жыцьцё ў блякадным Ленінградзе дзяўчынкай, у холадзе, у голадзе жыла. І заканчвае сваё жыцьцё [так]. Там былі фашысты, і тут фашысты, атрымліваецца». 91-гадовая Аляўціна Шэрніна перажыла блякаду Ленінграда, і цяпер яна жыве пад абстрэламі ў Харкаве. Пэнсіянэрка прыкутая да ложку, спускаць яе ў падвал не атрымліваецца, вывезьці з гораду немагчыма. Яе даглядае нявестка. #Харьков #вайна #Украіна #РадыёСвабода
Back to Top