Ансамбль Палешукі (Полешуки) “МАТУЛЯ“ (МАМА) ()

Верш - Генадзь Бураўкін Музыка - Зміцер Вайцюшкевіч Апрацоўка – Іван Засімовіч Выконвае - ансамбль “ПАЛЕШУКІ“ Текст песни Калі шчасце атуліць, Ці заціхну ў журбе. Я заўсёды, матуля, Успамінаю цябе. І нясу як закляцце Перад Богам віну, Што цябе, мая маці, Я пакінуў адну. Ты мне родная самая Па душы, па крыві. Ты жыві мая мама, Доўга-доўга жыві. Сярод тлуму людскога і ў прыцішаным сне Цісне сэрца трывога: як ты там без мяне. Пасля ростані горкай, перажыўшы зіму На бацькоўскім падворку я цябе абдыму. Ты мне родная самая Па душы, па крыві. Ты жыві мая мама, Доўга-доўга жыві. Больш ніколі спакусай зло мяне не кране, Прад табой павінюся як ніколі раней. Ты мне родная самая Па душы, па крыві. Ты жыві мая мама, Доўга-доўга жыві.
Back to Top