Расонскі раён стане тэрыторыяй памяці Пятра Машэрава ()

Расонскі раён стане сапраўднай тэрыторыяй памяці Героя Савецкага Саюза і Героя Сацыялістычнай працы Пятра Міронавіча Машэрава. Пра гэта заявіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў падчас урачыстасцяў з нагоды 100-годдзя выдатнага дзяржаўнага дзеяча Беларусі. Прадстаўнікі ўлады, дэпутаты, ветэраны і моладзь усклалі кветкі да бюста Пятру Машэраву ў Віцебску. Маштабная асоба, таленавіты кіраўнік, памяць пра якога жыве ў сэрцах людзей. І памяць гэтую неабходна перадаваць маладому пакаленню. І менавіта музей у Расонскім раёне, дзе Машэраву прысвечана мемарыяльная зала, стане месцам правядзення патрыятычных акцый. Сёлета музей чакае маштабная рэканструкцыя. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Back to Top