Георгий Марчук

1 студзеня 2022 г. 75-гадовы юбілей адзначае вядомы беларускі пісьменнік, сцэнарыст і драматург Георгій Марчук. Георгій Васільевіч — аўтар шматлікіх раманаў, п’ес, навел і кніг казак для дзяцей. Аўтар зборніка афарызмаў, таленавіты сцэнарыст. Яго сцэнарый да фільма «Кветкі правінцыі» адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь (1996). Творы Георгія Марчука перакладзены на шэраг моў свету. У 2018 годзе Георгій Васільевіч стаў лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі “Драматургія“.
Back to Top