96 двухсотых. Нарусова

«З роты ў сто чалавек жывых засталося чацьвёра», — расейская сэнатарка «Учора з зоны баявых дзеяньняў ва Ўкраіне былі выведзеныя салдаты тэрміновай службы, якіх прымушалі падпісаць кантракт або за іх падпісвалі. Але толькі ў выніку з роты ў сто чалавек жывых засталося чацьвёра», — сэнатарка Людміла Нарусава (удава Анатоля Сабчака, які прывёў Пуціна ў палітыку), кажа пра страты расейскай арміі ва Ўкраіне. 2 сакавіка Міністэрства абароны Расеі заяўляла аб гібелі 498 вайскоўцаў, украінскае Міністэрства абароны 4 сакавіка паведамляе, што асабовыя страты Расеі складаюць 9166 вайскоўцаў.
Back to Top