Сельгасарганізацыі раёна пачалі ўборку хлеба на прысядзібных участках вяскоўцаў

Пасля завяршэння жніва сельгасарганізацыі раёна пачалі ўборку хлеба на прысядзібных участках вяскоўцаў. Усяго пасяўныя плошчы збожжавых культур у асабістых падсобных гаспадарках грамадзян займаюць 722 гектара. А ўсіх прысядзібных участкаў у Шклоўскім раёне - 2290. Аднымі з першых у поўным аб’ёме завяршылі ўборку ў Фашчаўскам, Александрыйскім і Таўкачоўскім сельсаветах. У шэрагу іншых гэтая праца набліжаецца да завяршэння.
Back to Top