Студэнты Горацкай сельгасакадэміі ў чарговы раз прыбылі на практыку ў Шклоўскі раён

Студэнты Горацкай сельгасакадэміі ў чарговы раз прыбылі на практыку ў Шклоўскі раён. 35 студэнтаў факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі з скарочаным тэрмінам навучання Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі на працягу месяца праходзяць вытворчую практыку ў гаспадарках нашага раёна. Набіраюцца вопыту яны ў 5 гаспадарках. Дапамагчы земляробам на пасяўной – адна з галоўных задач практыкантаў зараз.
Back to Top