Гарадское дрэва ясен – ясень, ясенік, падуб. Дзе расце? Што вырабляюць з ясена? | Наш двор - Сусвет!
У першым выпуску відэаблога “Наш двор – сусвет!” мы шчыльна пазнаёмімся, уважліва прыгледзімся да нашага ганаровага суседа, жыхара гарадоў - ясена! Можна называць яго і больш звыкла - ясень. А яшчэ падуб – бо побач з дубамі любіць расці. Ці ясенік, ясеніна. І ўсе гэтыя імёны дрэва спакойна і велічна прымае. Маўляў, як хочаце завіце, абы не на дровы. Але тут не абяцаем. Бо надта ж ён прывабны!
Ясен паўсюль шырока карыстаюць. Усе ягоныя болей як 50 відаў! Ён і ў печы добра гарыць – хату грэе, і ў медыцыне вядомы – афіцыйнай і народнай. З яго робяць што заўгодна: любую мэблю, вуллі, спартыўныя прылады - лыжы хаця б узгадайце! – і нават прыклады для стрэльбаў ды вінты для лёгкіх самалётаў! А з кары ды лісця вырабляюць сінюю, чорную і карычневую фарбы.
Ясен здавён лічыцца «дрэвам міру», якое адраджае жыццё, дае сілы і абараняе. З насення ягонага гатуюць салаты ды спецыі. Недаспелыя плады марынуюць і дадаюць у мясныя стравы.
А як жа яго любяць творцы! Мастакі на кары малююць фантастычныя карціны. З пня атрымліва
1 view
333
92
2 years ago 01:14:38 7
Куратарская лекцыя “Людзі і птушкі. Міфы і легенды“
3 years ago 00:03:59 1
Гарадское дрэва ясен – ясень, ясенік, падуб. Дзе расце? Што вырабляюць з ясена? | Наш двор - Сусвет!