Рэчыцкі замак сярэдзіны 17 ст.

Рэчыцкі замак у такім выглядзе існаваў у сярэдзіне 17 ст. Падчас вайны з казакамі з 1649 па 1654 гады ў Рэчыцы знаходзіўся асноўны лагер войска Вялікага Княства Літоўскага. Менавіта з Рэчыцы Януш Радзівіл выпраўляўся на Лоеўскія бітвы, як у 1649, так і ў 1651 годзе. 3д мадэль Рэчыцкага замка была зроблена Яўгенам Кавалеўскім па даследванні Міколы Воўкава, які з’яўляецца вядомым беларускім даследчым абарончай архітэктуры.
Back to Top