Дзяржкантроль праверыў Гарадоцкі райвыканкам ()

У Гарадоцкім раёне выяўлена некалькі тысяч незарэгістраваных пустуючых аб’ектаў нерухомасці. З 24 тысяч гектараў меліяраваных земляў пятая частка зусім не выкарыстоўваецца альбо аддадзена пад дарогі і будаўніцтва іншых аб’ектаў. Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці агучыў вынікі праверкі Гарадоцкага райвыканкама. Асаблівую занепакоенасць у кантралюючых органаў выклікае адсутнасць дзейснага кантролю з боку мясцовых органаў улады за эфектыўным выкарыстаннем земляў, прыдатных для вядзення сельскагаспадарчых работ, а таксама дзяржаўнай маёмасці, якая працягвае пуставаць і не ўцягваецца ў гаспадарчы абарот. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Back to Top