Паэтычная акцыя “Вайной апалены радок”

Дзень Перамогі - адно з самых любімых і светлых святаў. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на пярэднім краі змагаліся верныя сыны і дочкі Айчыны. Непасрэднымі ўдзельнікамі і сведкамі тых падзей былі і літаратары. Менавіта з-пад іх пяра выйшлі лепшыя творы, прысвечаныя вайне. На жаль, многія з пісьменнікаў-франтавікоў не дажылі да Перамогі. Напярэдадні свята Перамогі народная студыя аматарскай літаратурнай творчасці “Крынічка” прапанавала паэтычную акцыю “Вайной апалены радок”, у якой прынялі ўдзел навучэнцы агульнаадукацыйных устаноў раёна. Асабліва актыўнымі былі вучні дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №4 г.Касцюковічы”. Выказваем вялікую падзяку настаўнікам гэтай школы за дапамогу ў падрыхтоўцы відэаролікаў удзельнікаў акцыі. Вашай увазе прадстаўляецца выніковы відэаролік з лепшымі выступамі.
Back to Top