спектакль “Мудрамер“ РТБД

“МУДРАМЕР“. Сатырычная камедыя. Распавядаюць, што вялікаму Альберту Энштэйну настаўнікі ставілі ў дзяцінстве двойкі і тройкі па фізіцы. Вызначыць нормы геніяльнасці, таленавітасці або разумовай абмежаванасці бывае не пад сілу нават дасведчанаму псіхолагу. А вынаходнік-самавучка Мурашка прыдумляе апарат, які вызначае ступень чалавечай мудрасці. У спробах запусціць мудрамер у серыйную вытворчасць вынаходца звяртаецца ў канчатковую інстанцыю – Міністэрства ўзгаднення. З гэтага ўсё і пачынаецца… Цікава, ці атрымае ён дазвол на вытворчасць? Ці аддзячаць людзі за гэтакі падарунак? Калі жадаеце даведацца праўды, то – калі ласка! – чакаем у РТБД на спектаклі “Мудрамер”! Аўтар: Мікалай Матукоўскі Рэжысёр: Аляксандр Гарцуеў Сцэнаграфія: Юрый Саламонаў Мастак па касцюмах: Марына Алекна Мастак па святле: Сямён Давыдзенка
Back to Top