З вамі Добры канал, праект “Гісторыя без межаў” і я, Лявон Казакоў. Сёння мы ў Гарадзеншчыне (Гродненщина), у гарадскім пасёлку Зэльва (Зельва). Гэта невялікі населены пункт, у якім жыве крыху болей за 6000 чалавек. Між тым, некалькі стагоддзяў таму слава пра яго грымела на ўсю Еўропу, дзякуючы штогадоваму вялізнаму Ганненскаму кірмашу, традыцыя правядзення якога захавалася і да нашага часу.
Паразмаўляем пра даўнюю гісторыю Зэльвы, пра ўзнікненне Ганненскага кірмашу, чаму на сучасным гербе пасёлка Зэльва знаходзіцца чорны конь з залатой грывай, пра шляхецкі род Сапегаў, а таксама пра славутую беларускую паэтэсу Ларысу Геніюш, якая пражыла ў Зэльве апошнія 27 гадоў свайго жыцця пасля вызвалення з лагераў Мардовіі.
Упершыню ў афіцыйных дакументах Зэльва з’яўляецца ў 1470-ым годзе з нагоды заснавання драўлянага касцёла Святога Якуба. Яго фундатарам быў тагачасны ўладальнік маёнтка Міхал Начовіч. Але сапраўдны росквіт Зэльвы распачаўся ў 16-ым стагоддзі. У 1501-ым годзе ўдава Міхала Начовіча – Ганна Ўлініч атр
1 view
554
171
5 months ago 00:05:40 1
Старажытная Літва - Гарадзеншчына. Гісторыя за 5 хвілін #18
1 year ago 00:15:23 1
Зэльва : як жа хораша звінелі тут Дажынкі
1 year ago 00:10:18 1
ПАДЛЯШША: беларусы і ўкраінцы ў Польшчы. Ці МАГЧЫМА нам жыць БЕЗ канфліктаў? (Eng sub)