Духоўны скарб. Дзень Маці

Са святам Пакрова Божай Маці, дарагія браты і сёстры! На Беларусі гэта яшчэ і Дзень маці. Толькі Маці можа любіць сваіх дзяцей самаахвярна, без усякіх на тое прычын, нягледзячы ні на што. Так і Маці Божая любіць усіх нас моцна і шчыра, як родная маці, і беражэ нас. У гэты дзень мы згадваем пра найвялікшыя каштоўнасці: веру, сям’ю, каханне, пяшчоту і простае чалавечае цяпло. Асабліва вітаем нашых мам!!! Дарагія, родныя, хай захоўвае Вас Бог на доўгія гады! Перашлі гэты ролік - памнож духоўныя каштоўнасці ў свеце! Видэа - Анастасія Галезнік Для дабрачыннага праекту па падтрымке цяжарных жанчын “Лілея“ Кафедральны сабор Праабражэння Гасподня г.Заслаўя. Праваслаўны культурны цэнтр свм. Парфірыя Заслаўскага.
Back to Top