Малыя Жухавічы - Царква Раства Іаана Прадцечы, 1783 год

Поўная версія матэрыялу: Малыя Жухавічы - гэта вёска Карэліцкага раёна, Гродзенскай вобласці Беларусі. Асноўнай славутасцю і выбітнасцю вёскі Малыя Жухавічы з’яўляецца царква Раства Іаана Прадцечы. Дадзены храм быў пабудаваны з дрэва ў далёкім 1783 годзе. У другой палове 19-га стагоддзя царква была трохі перабудавана, у прыватнасці, былі дададзеныя прытвор і вежа-званіца. Пасля гэтага храм у вёсцы Малыя Жухавічы ўжо больш істотна не перабудоўваўся і не відазмяняўся, а толькі рамантаваўся па меры неабходнасці. Царква Раства Іаана Прадцечы шчасна прайшла праз абедзве сусветныя вайны. Аднак ў 1961 годзе храм у вёсцы Малыя Жухавічы усё ж быў зачынены савецкімі ўладамі. У 1989 годзе царкву вярнулі вернікам, пасля чаго яна была хутка адноўленая і адрамантаваная...
Back to Top