Малады суслік ад’ядаецца дзьмухаўцамі перад спячкай
Рабы суслік перад спячкай ад’ядаецца чым можа.
Як бачыш, аддае перавагу сакавітаму лісцю дзьмухаўца, які фермеры лічаць не надта пажыўным для быдла і ваююць з ім на пашах.
Дзень карацее, і трэба паспець ад’есціся болей. Рэжым такі: наеўся – схаваўся ў норку – перастрававаў – вылез – наеўся і так да вечара. Шмат суслікаў не прачынаецца ўвесну менавіта праз недахоп запасаў тлушчу. Гэта амаль як палёт у вырай у птушак: менш тлушчу – не даляціш, не дачакаешся вясны…
Дарослыя ўжо сапуць у дзве дзіркі, а маладыя пакуль не набралі дастаткова тлушчу, працягваюць ад’ядацца. А гэта дадатковая рызыка. У нары бяспечней, а звонку – лісы, каты, сабакі, канюхі, луні… Для ўсіх іх суслік – ласая здабыча.
Пазычым суслікам хутчэй назапасіць тлушч і спаць спакойна да самай вясны!
#суслік #рабысуслік
348 views
354
81
10 months ago 00:03:34 1
Песня про Эльбрус | Elbrus Song
11 months ago 00:58:48 1
Игорь Маменко - Сборник анекдотов - 3 часть
1 year ago 00:00:35 543
Малады суслік ад’ядаецца дзьмухаўцамі перад спячкай