Для Дзяніса ды Ірыны мінулы год павінен быў стацца самым радасным: у іх нарадзілася доўгачаканая дачка Даша. Але за каментары ў сацсетках Дзяніса пакаралі трыма гадамі калоніі. Ягоная сям’я апынулася ў складаным становішчы.
Ірына засталася адна з дваімі дзецьмі: 10-гадовым сынам і дачкой, якой споўнілася 9 месяцаў. Больш за ўсё Дзяніс сумуе, што не зможа ўбачыць першых крокаў Дашы.
Жанчына ў дэкрэтным адпачынку, таму сям’я жыве на выплаты для догляду дзіцяці.