МІКАЛАЙ ПЯТРЭНКА: ДЗЯРЖАЎНАЯ МОВА ПАВІННА БЫЦЬ ТОЛЬКІ АДНА – БЕЛАРУСКАЯ.
Шаноўныя сябры!
Сёння на канале СПРАВА Ў мы з вамі ўзгадаем нашага земляка, кампазітара Мікалая Пятрэнку, якому найбольшую вядомасць прынесла песня “Ручнікі”.
Гэту песню ахвотна пяюць на вяселлях ды застоллях у Беларусі і за яе межамі. Доўгі час яе лічылі народнай. А яна мае аўтараў: словы напісала Вера Вярба, а музыку -- полацкі кампазітар Мікалай Пятрэнка. Сёлета ў снежні будзе 105 гадоў з дня нараджэння кампазітара.
Лёс песні “Ручнікі” не быў просты. Над ёй кампазітар правацаў некалькі месяцаў і час ад часу дапрацоўваў. І ўрэшце рэшт, у 1959 годзе іх хор развучыў гэту песню і пачаў спяваць на канцэртах. Але потым з “Ручнікамі” здарыўся выпадак, аб якім крыху пазней у сюжэце вам распавядзе сам Мікалай Пятрэнка.
Лепшыя творы Мікалая Пятрэнкі сабраны ў кнізе «Беларусі мілай», якая была выдадзена ў Полацку ў 1997 годзе. У ёй -- 172 песні, амаль усе яны прысвечаныя Беларусі.
Сваім талентам Пятрэнка дзяліўся са сваімі вучнямі: выкладаў музыку і беларускую мову і літаратуру ў Полацкім
3 views
1016
352
9 months ago 00:07:57 3
МІКАЛАЙ ПЯТРЭНКА: ДЗЯРЖАЎНАЯ МОВА ПАВІННА БЫЦЬ ТОЛЬКІ АДНА – БЕЛАРУСКАЯ.