На ўскрайку Магілёва, у Буйнічах, пачалі ствараць сапраўдны храм прыроды, дзе побач з прадстаўнікамі беларускай фаўны – ваўкамі, аленямі і казулямі - мірна ўжываюцца і госці краіны. Некаторыя на новае месца жыхарства ехалі тысячы кіламетраў.
Менавіта камфортныя ўмовы і пяшчотныя адносіны паспрыялі павелічэнню колькасці гадаванцаў заасада. Сёння іх амаль сотня. Ствараюць сем’і. Летась на свет з’явіліся яшчэ 8 зубранят, больш за 30 плямістых аленяў. Сёлета чакаюць папаўнення муфлоны і маралы. Да таго ж шмат