Урачысты мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

У мінулую пятніцу на Алеі Герояў у гарадскім скверы адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У памятнага знака загінулым салдатам, выхадцам нашага раёна сабраліся іх сваякі, браты па зброі, прадстаўнікі арганізацый раёна, шклаўчане і госці горада, каб ушанаваць памяць пра тых, хто загінуў у месцах, далёкіх ад Радзімы, сказаць словы падзякі тым, хто з гонарам выканаў свой інтэрнацыянальны доўг .
Back to Top