ДЗІРАВЫЯ, ГАРАДАВЫ, ЦЫГАНЫ — ЧЫМ ЗАПОМНІЎСЯ ШУНЕВІЧ

10 чэрвеня міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч нечакана падаў у адстаўку. Аляксандар Лукашэнка гэтае рашэньне падтрымаў. Ігар Шуневіч узначальваў МУС з 2012 году. Ён стаў адным з самых пазнавальных міністраў сучаснай Беларусі — дзякуючы радыкальнай пазыцыі ў дачыненьні да ЛГБТ-супольнасьці, арыгінальнаму стылю параднага абмундзіраваньня (форма супрацоўніка НКВД), а таксама жорсткім разгонам акцый апазыцыі. Радыё Свабода
Back to Top