Ю. Свірка “Словы“. Чытае Аксана Кажэрава

6 мая - 140 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта, перакладчыка Юрася Свіркі. Прапануем пазнаёміцца з яго вершам “Словы“ у рамках літаратурнай відэаакцыі “Гучы, роднае слова!“ Лёзненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. *** *** ***Словы*** *** *** У нас сваiх хапае слоў Крамяных, росных, васiльковых Ад мурагоў i ад лясоў, Ад светлых высяў жаўруковых. У нас хапае слоў сваiх (Іх пазычаць няма патрэбы) Ад чыстых даляў веснавых, Ад глыбiнi улетку неба. Сваiх хапае слоў у нас Суровых, мужных, як яднанне, Яны гучаць у грозны час I заклiкаюць на змаганне. У нас хапае слоў такiх Чысцюткiх, ядраных, як ранне. Яны выказваюць услых Пяшчоту, ласку i каханне. Хапае слоў i гаманкiх, I мяккiх, як у лузе травы, І, чуйна слухаючы іх, Запамінай не для забавы. У нас хапае рэдкiх слоў, I палюбi ты iх бязмежна. Яны ад чысцінi снягоў I ад пялёсткаў беласнежных. Яны ўвабралi звон крынiц, Шум лесу i дыханне ночы… Ад лiўняў i ад навальнiц – Грымяць, iскрацца i шапочуць. Журыцца ўмеюць i звiнець, Спяваць у шумным карагодзе. Iх трэба сэрцам разумець І ўмець знаходзіць у народзе. (Юрась Цвірка) Верш чытае Аксана Кажэрава Відэамантаж Аксаны Кажэравай
Back to Top