Абаронім нашых дзяцей ад Лукашэнкі / Што павінен ведаць кожны беларус?

Скажоная гісторыя, вынішчаная, вытручаная мова, культ вайны, культ асобы і настальгіі па савецкім мінулым, за часы якога была амаль што цалкам знішчаная беларуская нацыянальная думка, інтэлігенцыя, сімволіка – вось прычына, па якой з’яўляюцца атручаныя прапагандай дзеці. Вось прычына, па якой так шмат беларусаў ня ведаюць роднай мовы, губляюць сувязь з яе гісторыяй, з яе культурай ды са сваёй ідэнтычнасцю. Вось прычына, па якой у беларускім грамадстве з’явіліся тыя, хто фальсіфікуюць выбары, збіваюць, катуюць і кідаюць сваіх суграмадзян за краты. Проста таму, што тыя абралі іншы шлях, зрабілі іншы каштоўнасны і цывілізацыйны выбар. Таму што захацелі людзьмі звацца. І не проста людзьмі – а сапраўднымі, вольнымі і незалежнымі беларусамі. І менавіта да вас, вольных беларусаў, хачу звярнуцца напярэдадні першага верасня – Дня ведаў. Ведайце ж, што наш шлях – гэта шлях да свабоды. І якім бы складаным ён ня быў – гэта шлях ў будучыню. Будучыню, дзе няма месца дыктатуры і прыгнету.
Back to Top