Што не так з “экстрэмізмам” БЧБ-сцяга? | Что не так с “экстремизмом“ БЧБ-флага?

Нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг пераследавалі і зневажалі як у Беларусі савецкай, так і ў Беларусі незалежнай пад кіраўніцтвам Лукашэнкі. Ён быў і сцягам калабарантаў, і паліцаяў, і забойцаў беларускага народа. А цяпер дайшлі да таго, каб прызнаць яго “экстрэмісцкім”. У якога сцяга больш гістарычнай адпаведнасці беларускай зямлі: бел-чырвона-белага ці чырвона-зялёнага? Хто для Беларусі тыя, хто стаў пад прынесеныя з усходу на штыках Чырвонай Арміі бальшавіцкія сцягі і катаваў свой народ у шэрагах НКУС?
Back to Top