Як Цётка вярнула да жыцця Максіма Гарэцкага | Как Тётка вернула к жизни Максима Горецкого

Жахі рэальнасці могуць быць настолькі вялікімі, што часам не хочацца жыць. Як добра, калі ў гэты момант побач імпэтная, яркая, самаахвярная жанчына – такая, як Алаіза Пашкевіч. Алаіза Пашкевіч, больш вядомая пад псеўданімам Цётка, – першая жанчына-зорка беларускай літаратуры. Зусім юны пісьменнік Максім Гарэцкі, які прайшоў жахі 1-ае сусветнае вайны, не хоча жыць, для яго лепей памерці, чым спаткацца з рэчаіснасцю. У той самы час пасля здушэння рэвалюцыі 1905 года шмат хто з сяброў Цёткі быў забіты ды арыштаваны. «Як ты думаеш, што тады адчувала я? Калі сябры праз маю пісаніну ішлі на верную смерць? Ці змог бы ты з гэтым жыць? Ты так часта пісаў пра смерць, што нават у доктара прасіў цыяністага калію. (…) Жыць не мае сэнсу, кахання няма, сухоты точаць, беларуская справа табе не цікавая, а з годам надакучала», – даводзіць Максіму Гарэцкаму Алаіза Пашкевіч тое, што не толькі ён спазнаў пекла. Жыццё і смерць, нявер’е ва ўласныя сілы і апошняя спроба вярнуць сабе і бліжняму моц, каб фізічна і
Back to Top