Віншаванні з 27 ліпеня ад Моладзевага Блоку

27 ліпеня — Дзень абвяшчэння Незалежнасці сучаснай Беларусі! Менавіта ў гэты дзень у 1990 годзе Вярхоўны Савет тады яшчэ БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным сувверэнітэце. Невялікая група дэпутатаў ад Беларускага народнага фронту прасунула неабходнасць прыняцця акта аб незалежнасці Беларусі і беларускага народу. Але ў гэты час, калі ідзе сапраўдная барацьба за незалежнасць беларускага народа, варта нагадаць пра гэтую дату. Мы вырашылі запісаць, што значыць незалежнасць для кожнага і кожнай з нас. А што для вас ёсць незалежнасць?
Back to Top