Князь Рагвалод з Полацку. Першы ў пантэоне беларускай гісторыі / Вусы Скарыны

Рагвалод – першае імя ў пантэоне нашай гісторыі. Легендарны князь Полацку, пачынальнік княскай дынастыі, ад якой вядзе пачатак беларуская дзяржаўнасць. Кім ён быў насамрэч і адкуль прыбыў да нас? Як Рагвалод стаў княжыць у Полацку, калі ў Х стагоддзі на прасторы ад Чорнага да Балтыйскага мора панавала дынастыя Рурыкавічаў? Хто такія вікінгі і адкуль прыйшоў да нас Рагвалод? Чаму ён апынуўся ў Полацку? Што значыць ягонае імя? Дзе, паводле легенды, пахавалі Рагвалода і ягоных сыноў? Гісторыю полацкага князя Рагвалода глядзіце ў новым выданні праграмы “Вусы Скарыны“. Калаж з фота: ; Wikimedia Commos Глядзіце ў новым выданні праграмы “Вусы Скарыны“: 00:00 Легенда пра могілкі Рагвалода на возеры Дрысы 01:13 Гісторыя як навука 01:57 Пра імя Рагвалод 02:44 Рагвалод – гэта вікінг 03:26 Пра паходы вікінгаў. Слова “русь“ прынеслі на нашыя землі скандынавы 04:04 Першая згадка пра Полацк пад 862 годам 05:10 Рурык і
Back to Top