Дзе мой Край

словы Уладзіміра Караткевіча музыка і сьпеў Зьмітра Вайцюшкевіча Дзе мой Край? Там, дзе вечную песьню пяе Белавежа, Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў, Дзе на ўзвышшах Наваградзкіх дрэмлюць суровыя вежы І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро. Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца, Дзе Сафія плыве над Дзьвіною, нібы карабель… Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат, заб’ецца, Калі б нават сьляпым ці глухім я прыйшоў да цябе.
Back to Top