Музейная батлейка

У 2010 годзе ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі пачала дзейнічаць Батлейка. Прадстаўленні батлеечнага тэатра -- гэта мініспектаклі, адаптаваныя для розных узроставых катэгорый гледачоў. Батлеечныя спектаклі ладзяцца для выхаванцаў дзіцячых садкоў, вучняў пачатковых класаў, школьнікаў старшых класаў, навучэнцаў, студэнтаў і дарослых. Прадстаўленні ладзяцца як у музеі, так і на выездзе ў навучальных установах г. Гродна.
Back to Top