Кватэрнікі — свабода творчасьці і cходаў

Апошнім часам зноў, як пры СССР, набываюць папулярнасьць кватэрныя канцэрты. Але ня толькі й ня столькі з-за цэнзуры. Часта з-за недахопу ці дарагавізны месца, а яшчэ з-за таго што хатняя амасфэра зьбліжае. Свабода пабывала ў Менску ў прыватным доме, зь якога моладзь зрабіла «дом культуры La мора», на кватэрніку гурту «Нельга забыць», які, апрача сваіх песень, грае вершы Караткевіча. Радыё Свабода
Back to Top