Комплекснае развіццё Оршы і Аршанскага раёна ()
Міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі наведаў рэгіён і прадставіў канцэпцыю праграмы яго сацыяльна-эканамічнага развіцця, дзе вялікая роля адводзіцца бізнесу. Праблемы, з якімі сутыкаецца інвестар, наглядна паказалі на прыкладзе прадпрыемства па перапрацоўцы каштоўных металаў. Па словах міністра эканомікі, патрэбна актыўней перадаваць невыкарыстоўваемыя памяшканні прыватным структурам пад стварэнне новых вытворчасцяў. Сёння ў краіне больш за мільён пустуючых квадратных метраў, якія могуць быць задзейнічаны ў эканоміцы.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017