Выбары праз бінокль. Як працуюць незалежныя назіральнікі
Незалежныя назіральнікі вымушаныя карыстацца біноклем, каб падлічваць колькасьць людзей, што ідуць на датэрміновае галасаваньне. Кіраўніцтва гімназіі №6, дзе месьцяцца тры выбарчыя ўчасткі, забараніла назіральнікам знаходзіцца ў памяшканьні. А таму яны падлічваюць выбарнікаў звонку: з кустоў, з-за сьметніцы на заднім двары і празь бінокль з-за плота.
Радыё Свабода