Падтрымай выхад новых мультфільмаў праз краўдфандынг -
Уступная песня з мультсерыяла «Штодзённая бяспека з Эмбер» (Daily life Safety with Amber). Мультфільм з’яўляецца адгалінаваннем паўднёвакарэйскага мультсерыяла «Рабакар Полі». Прэм’ера адбылася ў 2018 годзе на EBS.
Адважная хуткая дапамога Эмбер з ратавальнай каманды супер-трансформераў кожны раз спяшаецца выратаваць людзей і машыны з небяспечнага становішча. У часе кожнага эпізоду дзеці навучаюцца дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях і засвойваюць меры тэхнікі бяспекі.
Вытворчасць
Спявае ТоЯ
(ТоЯ666/featured)
Аўтар перакладу Ksienija K
...apica
()
Тэкст:
Часам дзесь памылішся ты.
Не бойся, Эмбер будзе побач заўжды!
Для нас штодня
Жыццё — гульня,
Прыгоды, танцы, балбатня!
Так, здарэнняў розных хапае,
На ратунак Эмбер да нас
Прыбудзе мігам, ураз!
Правілы цікава вучыць
Раскажа Эмбер, як бяспечна жыць
Засвоім мы
Урок бяспекі з Эмбер на вякі!Show more