Чаму бітва пад Оршай з’яўляецца “Вялікай“?

Аршанская бітва 1514 г. з’яўляецца для беларусаў адной з самых памятных вайсковых падзей перыяду ВКЛ. Чаму гэта так і ці ёсць альтэрнатывы? Чаму цяпер суседзі часта забываюць пра ролю беларусаў ў перамозе пад Оршай? І ці праўда, што роля ваяроў з беларускіх зямель мела важнае значэнне ў бітве? Што дазволіла перамагчы гетману Астрожскаму? Ці было значэнне артылерыі ў бітве рашаючым? На гэтыя пытанні мы паспрабавалі адказаць у новым выпуску «Няпростай гісторыі» разам з гісторыкам, даследчыкам беларускай вайсковай гісторыі Аляксандрам Казаковым. Таймкоды: 00:00 Уступ і прэзентацыя тэмы 00:52 Якое значэнне мае Аршанская бітва ў гістарычнай памяці беларусаў? 05:24 Ці ёсць бітвы, якія больш вартыя для ўшанавання беларускай вайсковай славы? 11:38 Ці былі беларусы на полі бітвы пад Оршай? 21:00 Як палітычная кан’юнктура ўплывае на стаўленне да Аршанскай бітвы ў суседніх краінах? 23:50 Колькі войска ўдзельнічала ў бітве з абодвух бакоў? 39:05 Ці сапраўды войс
Back to Top