Фальклорнае свята “Саракі“. аг. Дварэц, Дзятлаўскі раён
У рамках раённага этна-праекта “Народнаму скарбу — век векаваць” у аграгарадку Дварэц Дзятлаўскага раёна 24 сакавіка адбылося фальклорнае свята “Саракі”, традыцыйны прыход вясны з правядзеннем старажытных абрадаў і рытуалаў. Абрадавыя дзеянні інтэрактыўнага абраду «Саракі» прадэманстравалі ўдзельнікі дзіцячага клуба народных традыцый «Крыніца» Дварэцкага Дома культуры.
Адным з элементаў свята Саракі з’яўляецца традыцыя ўпрыгожваць рознакаляровымі стужкамі кола. Вясновае кола з рознакаляровымі стужачкамі сімвалізавала надзею, што неўзабаве прыляцяць усе сорак птушыных стай у наш край, а ўраджай бягучага года будзе лепш і багацей папярэдняга.
Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем вадзілі карагоды, гулялі ў “Чыжыка”, збіралі сорак пруцікаў, гукалі птушак і частаваліся салодкім печывам. Вясновае свята Саракі атрымалася яркім і маляўнічым.
#КультураДятловщины #Дятлово #ЦентрКультурыДятлово #Дворец
12 views
2352
799
6 months ago 00:02:56 1
#БРЕНДЫГРОДНЕНЩИНЫ. Брэндавае мерапрыемства Шчучыншчыны. ФАЛЬКЛОРНАЕ СВЯТА «ПАМІЖ НАМІ, СУСЕДЗЯМІ»
4 years ago 00:43:17 12
Фальклорнае свята “Саракі“. аг. Дварэц, Дзятлаўскі раён
4 years ago 00:02:01 1
Фальклорнае свята “Паміж намі, суседямі“ аг. Дэмбрава