Кола беларускіх абрадаў - новы праект Tradycyja / promo

Падтрымаць “Кола беларускіх абрадаў“ і іншыя праекты Традыцыі: Вы не паверыце, колькі на Беларусі існуе вёсачак ды мястэчак, дзе да сённяшняга дня захаваліся сапраўдныя традыцыйныя абрады! Праект “Кола беларускіх абрадаў” закліканы як мага хутчэй, пакуль не позна, зафіксаваць іх у аўтэнтычным выглядзе і зрабіць дасяжнымі для беларусаў усяго свету. Што мы хочам зрабіць? Серыю відэаролікаў, у якіх мы пакажам жывыя беларускія абрады, збярэм расповеды носьбітаў, тлумачэнні, прывядзем тэксты абрадавых песень. Гэтыя ролікі будуць дасяжныя кожнаму, іх можна будзе пераглядаць, вывучаць, распаўсюджваць, па іх можна будзе аднаўляць традыцыі. Мы плануем як мінімум 3 відэа ўнікальных вясновых абрадаў: Валачобны абрад, абрад “Юр’еўскі карагод” (унесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА), “Пахаванне стралы”. І толькі ў нашых з вамі сілах увасобіць планы ў жыццё! Далучайцеся да Tradycyji:
Back to Top