Батлейка Андрэя Рэцікава ()
У яго руках ажываюць лялькі. Так кажуць пра кіраўніка народнага лялечнага тэатра «Капялюш» Андрэя Рэцікава з Наваполацка. Шмат гадоў майстар захапляецца батлейкай. Першую пастаноўку ажыццявіў больш за 20 гадоў таму, якраз перад Калядамі. І калі раней ў батлейцы пераважалі біблейскія сюжэты пра Нараджэнне Хрыстова, то цяпер сустракаюцца і сучасныя гісторыі.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018